Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)
вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
За 4 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 45 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Аўтамабільная дарога Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі аўтамабільнай дарогі), забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядома з пачатку XIX ст. як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1825 годзе ў складзе казённага маёнтка Кашалёва, была карчма. У 1847 годзе -- 18 незаселеных надзелаў, уласнасць казны. У 1884 годзе працавалі 3 ветракі. З 1886 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года: царкоўна-прыходская школа (адкрыта ў 1895), 2 хлебазапасныя магазіны, 3 ветракі, вінная крама, карчма.
У 1909 годзе -- 1010 дзесяцін зямлі, вінная крама, млын.
У 1929 годзе арганізаваны калгас.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 52 жыхары вёскі.
Да 16 ліпеня 1954 года ў Буда-Кашалёўскага пасялковым савеце[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). Працавалі аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
- 1847 год — 51 двор.
- 1884 год — 103 двары, 545 жыхароў.
- 1897 год — 140 двароў, 798 жыхароў (перапіс).
- 1909 год — 868 жыхароў.
- 1925 год — 151 двор.
- 1959 год — 342 жыхара (перапіс).
- 2004 год — 69 гаспадарак, 140 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads