From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыян Маралёўскі (польск.: Marian Morelowski; 2 сакавіка 1884, Вадавіцы, Польшча — 24 ліпеня 1963) — польскі гісторык мастацтва, раманіст, асветнік, педагог. Захавальнік Дзяржаўнай мастацкай калекцыі Вавеля (1926—1929), доктар габілітаваны (1931), дацэнт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя (1934—1941), дацэнт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (1946—1952), прафесар і загадчык кафедры гісторыі мастацтваў Уроцлаўскага ўніверсітэта (1953—1960). .
Марыян Маралёўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1963 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | габілітаваны доктар (1931) |
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, у 1905—1906 гадах у Венскім універсітэце, 1906—1907 гадах у Сарбоне і Калеж дэ Франс. У гады Першай сусветнай вайны жыў у Расіі, віцэ-старшыня Таварыства догляду помнікаў мінуўшчыны ў Расіі.
З 1919 года ў Польшчы. У 1921—1926 гадах у складзе камісіі па рэвіндыкацыі польскіх культурных каштоўнасцей. У 1926—1929 хавальнік Дзяржаўных мастацкіх збораў на Вавелі. З 1930 года намеснік прафесара мастацтва Віленскага ўніверсітэта, з 1934 года прафесар надзвычайны, у 1934—1939 гадах намеснік дэкана факультэта прыгожых мастацтваў.
У 1931—1939 гадах старшыня секцыі гісторыі мастацтва Віленскага таварыства сяброў навук. Быў экспертам Гарадскога музея Вільні. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у тайным навучанні.
З 1945 года выкладаў у Каталіцкім універсітэце ў Любліне, дзе арганізаваў кафедру гісторыі мастацтва (узначальваў яе да 1949 года). Адначасова з 1947 года выкладаў ва Уроцлаўскім універсітэце, стала з 1949 года, у 1953—1960 гадах загадчык кафедры гісторыі мастацтва.
Працы па гісторыі мастацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Сілезіі. Асобныя даследаванні Маралёўскі прысвяціў Полацкаму Сафійскаму сабору, мастацкім помнікам Вільні, Нясвіжа, Гродна, габеленам і мастацкім тканінам Вялікага Княства Літоўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.