From Wikipedia, the free encyclopedia
Мата Косык (н.-луж.: Mato Kosyk, ням.: Matthäus Kossick, 18 чэрвеня 1853, Вербен, Германія — 11 лістапада 1940, Аклахома, ЗША) — ніжнялужыцкі паэт і журналіст. Разам з паэткай Мінай Віткайц лічыцца класікам ніжнялужыцкай паэзіі.
Мата Косык | |
---|---|
н.-луж.: Mato Kosyk ням.: Matthäus Kossick | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1853[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1940[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | лужыцкія мовы |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1853 года ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння пачатковай школы паступіў у гімназію, якую быў вымушаны пакінуць ў 1873 годзе, каб працаваць на Лейпцыгскай чыгунцы. У гэты ж час напісаў свае першыя вершы. У 1877 годзе вярнуўся ў Вербен, дзе стаў займацца літаратурнай дзейнасцю, супрацоўнічаў з рознымі лужыцкім перыядычнымі друкаванымі выданнямі.
У 1880 годзе быў адным з заснавальнікаў ніжнялужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Maśica Serbska». У гэтым жа годзе стаў рэдактарам газеты на ніжнялужыцкай мове Bramborske Nowiny. Праца рэдактарам газет не прыносіла яму дастатковых сродкаў для жыцця, таму ён у 1883 годзе эміграваў у ЗША, дзе планаваў паступіць у лютэранскую семінарыю.
У ЗША стаў вывучаць лютэранскае багаслоўе ў Спрынгфілдзе і пазней — у Чыкага. Пасля заканчэння навучання быў прызначаны пастарам у парафіі горада Велсбург. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму, каб працаваць пастарам у адной з мясцовых лютэранскіх парафіяў і займацца грамадскай дзейнасцю сярод лужычанаў. Мясцовая лютэранская царква не прызнала яго амерыканскую багаслоўскую адукацыю, і ён быў вымушаны зноў адправіцца ў ЗША.
З 1892 года знаходзіўся ў актыўнай перапісцы з лужыцкімі грамадскімі дзеячамі ў Германіі, пад уплывам якіх стаў зноў займацца літаратурнай дзейнасцю. Да 1913 года працаваў пастарам у нямецкамоўных лютэранскіх парафіях ЗША. У 1913 годзе купіў у Аклахоме ферму, дзе працаваў да сваёй смерці ў 1940 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.