From Wikipedia, the free encyclopedia
Махамед Салах (араб. محمد صلاح حامد محروس غالى; нар. 15 чэрвеня 1992) — егіпецкі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Егіпта.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Махамед Салах Хамед Махрус Галі | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Мо, Фараон, Кароль Егіпта | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 чэрвеня 1992[1][2][…] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см[4][5][…] | |||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Ліверпул | |||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэбютаваў за клуб 3 мая 2010 года ў матчы супраць «Эль-Мансуры».
Свой першы гол забіў 25 снежня 2010 года ў матчы супраць «Аль-Ахлі».
10 красавіка 2012 года Махамед падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базелем». Дзеля таго, каб Махамеду было зручна ў Швейцарыі, «Базель» падпісаў яго аднаклубніка Махамеда Эль-Нэні.
23 чэрвеня 2012 года Махамед дэбютаваў за «Базель» у перадсезонным матчы супраць «Сцяўа», у тым матчы Салах забіў гол.[6]
12 жніўня Салах дэбютаваў у Чэмпіянаце Швейцарыі ў матчы супраць «ФК Туна»,[7] свой першы гол у чэмпіянаце забіў у матчы супраць «Лазаны».
У «Базелі» адбыўся дэбют Салаха ў Лізе Еўропы, свой першы гол там забіў 11 красавіка 2013 года ў матчы супраць «Тотэнхэма».[8]
У сезоне 2012/2013 Салах стаў чэмпіёнам Швейцарыі[9] і фіналістам кубка Швейцарыі.[10]
У сезоне 2013/2014 забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, гэта здарылася ў матчы супраць «Чэлсі»[11], той гульнёй Салах паразіў Жазэ Маўрынью, і той купіў яго ў «Чэлсі».
27 студзеня 2014 года Салах перайшоў у «Чэлсі» прыблізна за 11 мільёнаў фунтаў.[12]
Дэбютаваў у Англійскай Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ньюкасла Юнайтэд».[13]
Свой першы гол забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала». У тым матчы «сінія» перамаглі з вынікам 6-0, а гол Салаха стаў апошнім.[14]
У стартавым складзе ўпершыню дэбютаваў у красавіку ў матчы супраць «Сток Сіці», у тым матчы Салах забіў гол, аддаў асіст і зарабіў пенальці.[15]
За «Чэлсі» ў сезоне 2015/2016 Салах сыграў толькі 3 матчы, таму 2 лютага 2015 года сышоў у арэнду ў «Фіярэнціну».
За «Фіярэнціну» Салах дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Аталанты».[16]
Упершыню ў стартавым складзе выйшаў 14 лютага 2015 года ў матчы супраць «Сасуолы», у тым жа матчы забіў свой першы гол за «фіялак».[17]
Свой першы гол за «Фіярэнціну» ў Лізе Еўропы забіў 26 лютага 2015 года ў матчы супраць «Тотэнхэма», той гол стаў апошнім і дапамог камандзе выйсці ў наступны раўнд.[18]
Фанаты «Фіярэнціны» вельмі любілі Салаха, так што таксама ў Фларэнцыі была папулярна піца «Салах».[19]
Нягледзячы на любоў фанатаў, Салах вырашыў не заставацца ў арэндзе ў «Фіярэнціне» і сышоў у арэнду ў «Рому».
6 жніўня 2015 года Салах перайшоў у арэнду ў «Рому» на сезон 2015/2016, «рымлянам» гэта арэнда абышлася ў 5 мільёнаў еўра,[20] таксама «Рома» мела права выкупу за 15 мільёнаў еўра.[21]
22 жніўня 2015 года Махамед дэбютаваў за «ваўкоў» у матчы супраць «Элас Вероны».[22]
20 верасня 2015 года Салах забіў свой першы гол за «Рому» ў матчы супраць «Сасуолы».[23]
25 кастрычніка 2015 года забіў гол сваёй былой камандзе — «Фіярэнціне», на той матч прыйшло каля тысячы фанатаў са свісткамі, і пры кожным дотыку Салаха да мяча ўвесь стадыён свістаў, таму не дзіўна, што Салах у тым матчы атрымаў адзіную ў кар’еры чырвоную картку.
6 жніўня 2016 года «Рома» аб’явіла аб выкупе Салаха ў «Чэлсі» за 15 мільёнаў еўра.[24]
20 жніўня 2016 года Салах забіў свой першы гол у сезоне 2016/2017 у матчы супраць «Удзінезэ».[25]
6 лістапада 2016 года Салах забіў хет-трык у матчы супраць «Балонні», гэта былі адзіныя тры мячы ў той гульні.[26]
У сезоне 2016/2017 Рома стала срэбным прызёрам Серыі А, Махамед сыграў 41 матч, забіў 19 галоў і аддаў 15 асістаў.[27]
22 чэрвеня 2017 года Салах падпісаў кантракт з «Ліверпулам», трансфер абыйшоўся «мерсісайдцам» у 42 мільёна еўра.[28]
12 жніўня 2017 года Махамед дэбютаваў за «Ліверпул» у матчы супраць «Уотфарда», у гэтым жа матчы забіў свой першы гол.[29]
24 жніўня 2017 года Салах забіў свой першы гол за «чырвоных» у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Гофенгайма».[30]
26 лістапада 2017 года забіў сваёй былой камандзе «Чэлсі» і не стаў святкаваць забіты мяч.[31]
17 сакавіка 2018 года забіў 4 галы ў матчы супраць «Уотфарда», гэта быў першы хет-трык Салаха за «чырвоных».[32]
24 красавіка 2018 года Салах у паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэўся з «Ромай», той матч «мерсісайдцы» выйгралі з вынікам 5-2, у тым матчы Махамед аддаў 2 асісты і забіў 2 галы, якія не святкаваў.[33]
У сезоне 2017/2018 Салах стаў найлепшым гульцом Англійскай Прэм’ер-лігі і фіналістам Лігі чэмпіёнаў, пабіў рэкорд Крыштыяну Раналду і Луіса Суарэса па галам за адзін сезон у Англійскай Прэм’ер-лізе — 32, стаўшы найлепшым бамбардзірам[34], і агулам сыграў 52 матчы, у якіх забіў 44 галы і аддаў 16 асістаў.[35]
1 ліпеня 2019 года Салах забіў гол у фінале Лігі чэмпіёнаў, той матч «Ліверпул» выйграў.[36]
У сезоне 2018/2019 Салах сыграў 52 матчы, у якіх забіў 27 галоў і аддаў 12 асістаў, стаў з «Ліверпулам» срэбраным прызёрам і найлепшым бамбардзірам Англійскай Прэм’ер-лігі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.[37]
У сезоне 2019/2020 Махамед сыграў 48 матчаў, забіў 23 галы і аддаў 13 асістаў.[38]
У сезоне 2020/2021 «Ліверпул» камандна нічога не выйграў, а Салах сыграў 51 матч, забіў 31 гол і аддаў 6 асістаў.[39]
Дэбютаваў за дарослую зборную Егіпта 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Сьера-Леонэ.[40]
У кастрычніку 2011 года забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць Нігера.
Дайшоў са зборнай да фіналу Кубка афрыканскіх нацый 2017, у фінале Салах аддаў асіст, але Егіпет прайграў 1-2.[41]
Вывеў Егіпет на Чэмпіянат свету па футболе 2018 ў Расіі, Махамед сыграў з-за траўмы толькі 2 гульні, таксама забіў 2 галы.
Удзельнічаў у хатнім Кубку Афрыканскіх нацый 2019, але яго зборная спынілася на першым раўндзе плэй-оф, Салах сыграў 4 гульні і забіў 2 галы.
Махамед ажаніўся ў 2013 годзе, імя яго жонкі — Магі. У 2014 годзе ў Салаха нарадзілася дачка — Мака: спачатку Махамед хацеў назваць яе Меккай у гонар свяшчэннага горада, але потым падумаў, што яе імя будзе гучаць як назва казіно.
7 лютага 2020 года (у адзін дзень з Джорданам Хендэрсанам) у Салаха нарадзілася другая дачка — Каян.
«Базель»
«Ліверпул»
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.