From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (чэшск.: Matyáš z Arrasu; фр.: Mathieu d'Arras; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.
Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта на ўзор сабораў у Нарбоне і Радэзе.
Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.
У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.
Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.