Міжнародны савет музеяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны савет музеяў, ІКОМ (англ.: International Council of Museums, ICOM) — міжнародная неўрадавая арганізацыя. Створана ў 1946 г., мае кансультатыўны статус катэгорыя «А» пры Арганізаці Аб’яднаных Нацый па пытаннях Адукацыі, Навукі і Культуры (ЮНЕСКА).
Міжнародны савет музеяў | |
---|---|
ІКОМ | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Парыж, Францыя |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнік | Alberto Garlandini[d][3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1946 |
Узнагароды | |
icom.museum | |
![]() |
Згодна Статуту 1989 г., мэтамі савета з’яўляюцца:
- арганізацыя супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі паміж музеямі і прафесійнымі работнікамі музеяў розных краін;
- прадстаўленне і абарона інтарэсаў усіх прафесіяналаў музейнай справы;
- развіццё і распаўсюджванне ведаў у галіне музеялогіі і іншых дысцыплін, звязаных з дзейнасцю музеяў;
- прапаганда важнасці ролі музеяў і музейных супрацоўнікаў ва ўмацаванні сяброўства і ўзаемапаразумення паміж народамі.
Сяброўства ў савеце можа быць індывідуальным (для фізічных асоб) і калектыўным (для арганізацый). Асобам альбо ўстановам, якія дапамагаюць і спрыяюць рабоце савета, прысвайваецца статус дабрачынных сябраў, а асобам, якія аказалі выключныя паслугі савету і развіццю музейнай справы ў міжнародным маштабе, надаецца званне ганаровага сябра. Акрамя Статута, сябры савета кіруюцца ў сваёй дзейнасці Кодэксам прафесійнай этыкі, прынятым на XV Генеральнай асамблеі ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна, 1986).