адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мікалаеўка.
Мікалаеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мікалаеўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 801 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 02336 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыбарскі сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыбар. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Царкоўе. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Меркулавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[1]. 30 ліпеня 1964 года вёска Царкоўе атрымала назву Саўгасная[2]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Зялёны Краж (зліўся з вёскай Фундамінка)[3]. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікалаеўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Рагінскага сельсавета перададзена вёска Аляксандраўка[6]. 20 ліпеня 2010 года вёсцы Саўгасная вернута ранейшая назва — Царкоўе[7].
У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1928 года — пасёлак Азэтаўка, да 1929 года — пасёлак Зборны, да 1930 года — пасёлак Міхееў, да 1969 года — пасёлак Зялёны Краж, да 1996 года — вёска Анастасеўка.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавек[8], з іх 94,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 801 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.