адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка. Знаходзіцца на захадзе раёна.
Мікалаеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мікалаеўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Міхаіл Іванавіч Кароль |
Насельніцтва (2019) | 1 265 |
Плошча | 260,16 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Паштовыя індэксы | 247421 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрнінскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чэрнін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін)[3]. 30 снежня 2019 года скасаваны вёскі Берлаж і Церабуліны[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1159 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1265 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.