From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Карне́евіч Піліпе́нка (3 верасня 1924, вёска Дубраўка, Хоцімскі раён — 24 лістапада 1999, Масква) — Герой Савецкага Саюза.
Міхаіл Карнеевіч Піліпенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 верасня 1924 |
Месца нараджэння | вёска Дубраўка, Хоцімскі раён, Калінінская акруга, БССР |
Дата смерці | 24 лістапада 2009 (85 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1989 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Скончыў Бярозкаўскую сярэднюю школу (1941). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-3аходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Сувязіст, малодшы сяржант М. К. Піліпенка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень (2.10.1943) і поўнач (5.10.1943) ад Кіева. Пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, наладзіў сувязь з камандаваннем палка, карэкціраваў агонь артылерыі. На захопленым плацдарме з яго ўдзелам адбіты неаднаразовыя атакі ворага, У ноч на 6.10.1943 г. ў ліку перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.10.1943 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «3а службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», медалямі. Пасля вайны скончыў Куйбышаўскае ваеннае вучылішча сувязі (1946), Ваенную акадэмію сувязі (1953) і акадэмічныя курсы пры ёй (1972). Да 1973 г. на камандных пасадах у Савецкай Арміі. У 1973—1991 гг. начальнік Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага двойчы Чырванасцяжнага вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант (1984). Ганаровы грамадзянін г. Кіева. Аўтар кнігі «Сам-насам з вайною» (1999).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.