спіс фільмаў, абраных Нацыянальным саветам ЗША для захоўвання ў Бібліятэцы Кангрэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыяна́льны рэе́стр фі́льмаў (англ.: National Film Registry) — калекцыя фільмаў, абраных Нацыянальным саветам ЗША для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса. Паўнамоцтвы савета, заснаванага паводле Нацыянальнага акта па захаванню фільмаў 1988 года[1], былі пацверджаны актамі Кангрэса 1992, 1996, 2005, 2008 і 2016 гадоў.[2][3][4][5]
Нацыянальны рэестр фільмаў | |
---|---|
National Film Registry | |
Заснаванне | 1988 |
Заснавальнікі | Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі |
Краіна | |
Размяшчэнне | ЗША |
Галіна | Архіваванне |
Матчына кампанія | Бібліятэка Кангрэса |
Сайт | loc.gov/programs/nationa… |
Кожны год савет дадае ў рэестр 25 «культурна, гістарычна ці эстэтычна значных фільмаў», дэманструючы дыяпазон і разнастайнасць амерыканскай кінаспадчыны.[6] Фільм атрымлівае права на ўключэнне ў рэестр праз 10 гадоў пасля яго першапачатковага выхаду.[7] На першы адбор у 1989 годзе грамадскасць вылучыла на разгляд амаль 1000 фільмаў. Затым члены савета распрацавалі індывідуальныя бюлетэні магчымых фільмаў для ўключэння.[6] З 1997 года прадстаўнікі грамадскасці маглі вылучаць на разгляд да 50 фільмаў у год.[8]
Фільм не абавязкова павінен быць поўнаметражным і не абавязкова павінен быць паказаны ў кінатэатрах у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Рэестр змяшчае кінахроніку, нямое кіно, студэнцкія фільмы, эксперыментальныя фільмы, кароткаметражкі, музычныя кліпы, фільмы, якія не ахоўваюцца аўтарскім правам або знаходзяцца ў вольным доступе, серыялы, хатняе кіно, дакументальныя, анімацыйныя і незалежныя фільмы.
Станам на пачатак 2024 года ў рэестры налічваецца 875 фільмаў. Самы стары фільм у спісе — «Ньюаркскі атлет» (1891), а самыя новыя «12 гадоў рабства» (2013) і «20 футаў ад славы» (2013).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.