вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Балгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Стара-планіны (балг.: Орден «Стара планина») — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя. Ім ўзнагароджваюцца палітычныя, грамадскія, спартыўныя і інакшыя дзеячы Балгарыі і замежных дзяржаў.
Ордэн Стара-планіны | |||
---|---|---|---|
Орден «Стара планина» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «Стара планина» | ||
Краіна | Балгарыя | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | кіраўнікам замежных дзяржаў, прэм'ер-міністрам, міністрам, дыпламатам, палітычным, культурным і грамадскім дзеячам, замежным грамадзянам і вайскоўцам | ||
Падставы ўзнагароджання | выключныя заслугі ў развіцці двухбаковых зносінах з Балгарыяй і за развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне бяспекі і міру паміж народамі, заслугі ў справе абароны правоў і свабод чалавека | ||
Дата заснавання | 4 жніўня 1966 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэнам узнагароджваюцца:
- Балгарскія грамадзяне — кіраўнікі дзяржавы і ўрада, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, вайскоўцы і прадстаўнікі духавенства, якія маюць выдатныя заслугі перад Балгарыяй.
- Замежныя грамадзяне — кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры маюць выключныя заслугі ў развіцці двухбаковых зносінах з Балгарыяй і за развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне бяспекі і міру паміж народамі, а таксама тыя, хто мае заслугі ў справе абароны правоў і свабод чалавека.
Ордэн Стара-планіны быў заснаваны 4 жніўня 1966 года ўказам № 606 Прэзідыума Народнага сходу НРБ для ўзнагароджання кіраўнікоў замежных дзяржаў, прэм’ер-міністраў, міністраў, дыпламатаў, палітычных, культурных і грамадскіх дзеячаў, замежных грамадзянаў і вайскоўцаў, за ўмацаванне сяброўскіх адносін з балгарскай дзяржавай. Пасля скасавання ўзнагароднай сістэмы НРБ, у сакавіку 1991 года, ордэн працягнуў сваё існаванне. У адпаведнасці з Законам «Аб ордэнах і медалях Рэспублікі Балгарыя» ад 30 чэрвеня 1994 года, ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне за выдатныя заслугі перад Рэспублікай. Першымі узнагароджанымі сталі 27 гульцоў і трэнераў нацыянальнай зборнай па футболе.
Ступені ордэна Стара-планіны:
Узнагароджваюцца кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, і як вынятак, грамадзяне Балгарыі. Ордэн носіцца на плечавой стужцы з зоркай на грудзіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.