Балканскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балканскія горы[1], Ста́ра-Планіна́[1] (балг.: Ста́ра планина́, Балка́н, сербск.: Стара планина, стар.-грэч.: Αἶμος, лац.: Haemus) — буйная горная сістэма ў Балгарыі (заходнія адгор’і таксама на тэрыторыі сучаснай Сербіі).
Перасякаюць Балгарыю з захаду на ўсход, падзяляючы яе на Паўночную і Паўднёвую Балгарыю. Даўжыня гор — каля 555 км, вышыня да 2376 м (гара Боцеў)[1]. З’яўляюцца натуральным працягам Паўднёвых Карпат, перасечаныя ракой Дунай ля Жалезных варот. Сталі асновай назваў Балканскі паўвостраў і Балканы.
Remove ads
Геалогія
Горы складзены пераважна з гранітаў дакембрыю і палеазою, сланцаў, мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Развіты карст. Маюцца радовішчы медных, свінцова-цынкавых і жалезных руд, каменнага і бурага вугалю, шматлікія мінеральныя крыніцы.
Рэльеф і гідраграфія
Вяршыні гор згладжаныя. Пакатыя паўночныя схілы пераходзяць у перадгор’і. Паўднёвыя схілы больш стромкія, прарэзаныя далінамі рэк Іскыр, Луда-Камчыя.
Карставыя пячоры
- Маруга
- Сыева-Дупка
Гл. таксама
- Шыпкінскі перавал
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads