From Wikipedia, the free encyclopedia
Падзеі Міяке (англ.: Miyake events) — феномены зямной гісторыі планетарнага характару, з прычыны якіх былі адзначаны значныя скачкі атмасфернай канцэнтрацыі радыеактыўнага ізатопа вугляроду, прынамсі, пік у 774 і пік у 993 гадах.
Група японскіх навукоўцаў, якая аналізавала метадам паскаральнай мас-спектраметрыі (AMS) актыўнасць вугляроду-14 у гадавых кольцах дрэў Cryptomeria, выявілі рэзкі скачок актыўнасці радыевугляроду ў кольцах, якія ўтварыліся ў 774 і 775 годзе. Гэты рост (1,2 % за год, у 20 разоў болей за звычайныя змены) быў настолькі высокім, што аўтары ў артыкуле, апублікаваным 14 чэрвеня 2012 года ў часопісе «Nature »[1], заявілі пра немагчымасць тлумачэння такога скачка канцэнтрацыі радыеактыўнага вугляроду ў атмасферы ні сонечнай успышкай, ні з’яўленнем звышновай зоркі. Першай у спісе аўтараў паведамлення была аспірантка ўніверсітэта Нагоя Фуса Міяке (Fusa Miyake). Неўзабаве такі самы скачок у гадавых кольцах, якія адносяцца да гэтага ж года, знойдзены ў дубах з Германіі, лістоўніцы з Ямалу, хвоі з Каліфорніі і пазней у дрэвах з шэрагу іншых рэгіёнаў. Дадатковая колькасць вугляроду-14, якая з’явілася ў выніку названай падзеі, па паверхні Зямлі склала (1,1…1,5) × 108 атамаў/см2[2]. Паводле іншай інфармацыі, агульная колькасць атамаў вугляроду-14, якая ўзнікла ў выніку падзеі 774 года, склала (9,6 ± 0,5) × 1026, або агулам каля 22 кг, гэта значыць у (3,2 ± 0,2) разы болей за тое, што ў сярэднім узнікае ў зямной атмасферы за год у звычайных умовах[3].
Фізікі паказалі, што скачок такой інтэнсіўнасці ў 774 годзе ўсё ж можна растлумачыць сонечнай успышкай, толькі яна павінна была быць вельмі моцнай. Успышка павінна быць найбольш моцнай за апошнія тысячагоддзі. Аднак частка навукоўцаў мяркуе, што сонечная актыўнасць дрэнна тлумачыць падзеі Міяке[4].
Гляцыёлагамі была пацверджана рэальнасць гэтай падзеі пасля выяўлення ўсплёску канцэнтрацый касмагенных ізатопаў берылію 10Be і хлору 36CL, выяўленых у антарктычных і грэнландскіх лядовых кернах .
У 2013 годзе выйшаў яшчэ адзін артыкул Фусы Міяке з двума суаўтарамі, у якім паведамлялася пра выяўленне аналагічнага, але крыху меншага, скачка канцэнтрацыі вугляроду-14 у 994 годзе. Пазней зроблена ўдакладненне датавання падзей: пік вугляроду-14 у 774 годзе (чэрвень-жнівень) і пік вугляроду-14 у 993 годзе (люты-чэрвень)[3]. Колькасць вугляроду-14, які ўзнік у выніку падзеі 993 года, ацэнена ў (5,3 ± 0,5) × 1026 атамаў (у 1,8 ± 0,2 разы больш іх сярэдняй генерацыі за год)[3].
У 774 і 993 гадах у хроніках адзначаліся назіранні нябесных з’яў, якія могуць быць інтэрпрэтаваны як палярныя ззянні ў нізкіх шыротах (Германія, Ірландыя, Карэя)[3].
Групамі даследчыкаў з ЗША і Кітая было выяўлена яшчэ некалькі падобных падзей у больш далёкім мінулым. Усе яны былі аб’яднаны пад назвай падзей Міяке.
У 2019 годзе апублікаваны сведчанні яшчэ адной велізарнай сонечнай буры прыкладна ў 660 годзе да н.э., параўнальнай з падзеямі 774/775 і 993 гадоў[5]. Напэўна, палярнае ззянне падчас гэтай успышкі было зафіксавана ў асірыйскіх запісах[6].
У 2021 годзе адкрылі яшчэ дзве падзеі Міяке, яны адбыліся ў 7176 і 5259 гадах да н.э.[7].
Станам на 2023 год вядома прынамсі восем падзей Міяке[8]:
Называюць яшчэ шэраг дат, якія таксама можна лічыць падзеямі Міяке[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.