горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Паняве́жыс (літ.: Panevėžys; беларуская назва — Паняве́ж) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявежыскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Займае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Даўгаўпілсам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявежыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявежыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявежыс. Абедзве часткі аб'ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
Сёння, Панявежыс з’яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.
|
Пяты паводле колькасці насельніцтва горад у краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.