From Wikipedia, the free encyclopedia
Перавязь, тальмах[1] — перакінутая праз плячо стужка або рэмень, які з’яўляецца дэталлю ўбору.
У ордэнаў большасці краін ордэнская стужка першай (або адзінай, як у рускага ордэна Андрэя Першазванага ) ступені ордэна прадстаўляе сабой перавязь (стужку цераз плячо) з дарагой шаўковай муаравай тканіны. На плячы стужка працягваецца пад эпалет або пад пагон. У залежнасці ад статута ордэна, стужка носіцца альбо праз правае, альбо праз левае плячо.
Перавязі выкарыстоўваюцца і як элемент ваеннай формы. У Старажытным Рыме перавязь для мяча называлася балтэй (лац.: balteus) або цынгулум (лац.: cingulum); гэтымі словамі, акрамя таго, маглі называць і пояс. Ён шчыльна прымыкаў да корпуса з прычыны цяжару самога мяча, але таксама прытрымліваўся рамянямі панцыра . Простыя легіянеры насілі балтэй праз левае плячо (меч такім чынам апыняўся з правага боку), цэнтурыёны — праз правае. У асноўным упрыгожваўся рознымі металічнымі насечкамі, а пазней — нават каштоўнымі камянямі[2].
У Расійскай імператарскай арміі паласатыя шалікі цераз плячо з канца XVII стагоддзя служаць для адрознення афіцэраў ад ніжніх чыноў (разам з гаржэтамі і пратазанамі). На 1700 год шалікі былі трохкаляровымі, з палосамі расійскага сцяга — белай, сіняй і чырвонай, упрыгожанымі двума кутасамі (срэбнымі ў обер-афіцэраў, залатымі ў штаб-афіцэраў). У 1727—1730 гадах шалікі штаб-афіцэраў мяняюць расфарбоўку: палосы мяняюцца на сярэбраную, зялёную і чырвоную. У 1730—1740 гадах шалікі становяцца двухколернымі, колераў георгіеўскай стужкі (чорна-жоўтыя ў обер-, чорна-залатыя ў штаб-афіцэраў). У сярэдзіне XVIII стагоддзя месца нашэння шаліка змяняецца: ён перамяшчаецца на пояс і з тых часоў становіцца афіцэрскім поясам[3].
«Салдацкай перавяззю» называўся рэмень цераз плячо для нашэння патроннай сумкі[4]; скураную або тканевую перавязь для нашэння халоднай зброі называюць партупеяй , перавязь сцяганосца або кавалерыста — панталерам (служыць для мацавання тронка сцяга, стрэльбы і лядаўніцы), рэмень з кішэнямі для захоўвання куль — бандальерам . У XVII стагоддзі стральцы насілі перавязь з падвешанымі трубкамі для адмераных порцый пораху — берандзейку .
Перавязь у геральдыцы — дыяганальная паласа, якая перасякае шчыт справа. Ганаровая або галоўная геральдычная фігура.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.