From Wikipedia, the free encyclopedia
Пояс Гулда (англ.: Gould Belt) — група вельмі маладых масіўных зорак узростам 10—30 млн гадоў, якая фарміруе дыск дыяметрам 500—1000 пк, цэнтр якога знаходзіцца на адлегласці 150—250 пк ад Сонца ў кірунку да антыцэнтру галактыкі. Названы ў гонар Бенджаміна Гулда, які ўпершыню звярнуў у 1879 годзе ўвагу на тое, што яркія зоркі на небе ўтвараюць пояс, нахілены да плоскасці Млечнага Шляху[1][2][3].
Пояс утрымлівае яркія зоркі многіх сузор'яў, уключаючы ў парадку з захаду, а затым ва ўсходнім кірунку сузор'і: Цэфея, Яшчаркі, Персея, Арыёна, Вялікага Пса, Кармы, Ветразі, Кіля, Паўднёвага Крыжа, Цэнтаўра, Ваўка і Скарпіёна (уключаючы OB-асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра)[4]. Млечны шлях таксама праходзіць праз большасць гэтых сузор'яў з невялікім адхіленнем на паўднёвы ўсход. Гісторыя лакальнай міжзоркавага асяроддзя і лакальнага зоркаўтварэння на адлегласці да некалькіх сот парсек і за перыяд у некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў амаль цалкам вызначаецца поясам Гулда[5].
Ёсць некалькі тэорый пра паходжанне пояса Гулда. Адна сцвярджае, што пояс Гулда сфарміраваўся ў выніку ўдарнай хвалі, якая ўзнікла 50—60 мільёнаў гадоў назад з-за сутыкнення малекулярнага воблака з галактычным дыскам, цэнтр якой знаходзіцца ў сузор'і Персея[6]. Таксама існуе тэорыя, якая сцвярджае, што ўдарная хваля пачала пашырацца і гравітацыйна дэстабілізавала некалькі малекулярных аблокаў, у якіх пачаўся працэс інтэнсіўнага зоркаўтварэння. Лічыцца, што да пашырэння пояса Гулда датычныя адзін ці некалькі выбухаў звышновых, у выніку якіх 10 мільёнаў гадоў назад утварыўся Мясцовы пузыр, у якім наша Сонца знаходзіцца ў наш час[7].
У канцы 2000-х гадоў з'явілася тэорыя, якая сцвярджае, што пояс Гулда ўтварыўся каля 30 мільёнаў гадоў назад, калі згустак цёмнай матэрыі сутыкнуўся з малекулярным воблакам у нашым рэгіёне. Існуе таксама доказ існавання падобных паясоў у іншых галактыках[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.