Правінцыя Фарсіда
плато на Марсе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Праві́нцыя Фарсі́да, Та́рсіс (лац.: Tharsis) — велізарнае вулканічнае плато (англ.) (бел. з цэнтрам паблізу экватара ў заходнім паўшар’і Марса. У гэтым рэгіёне знаходзяцца найбольшыя вулканы ў Сонечнай сістэме, у тым ліку тры велізарныя шчытавыя вулканы: гара Арсія, гара Паўліна і гара Аскрыйская, якія ўсе разам вядомыя як Горы Фарсіда. Самы высокі вулкан на планеце, гара Алімп, часта таксама звязваюць з правінцыяй Фарсіда, але, фактычна, ён знаходзіцца каля заходняга краю плато. Назва Фарсіда з’яўляецца грэка-лацінскай транслітарацыяй біблейскага слова Тарсіс, што значыць «зямля на заходнім ускрайку вядомага свету»[1].