адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Забалацце.
Пратасевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалацце |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 2 040 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Пратасевіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Восаўскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верайцоўскага і Дзераўцоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Восава. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пратасевічы, сельсавет перайменаваны ў Пратасевіцкі. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года частка сельсавета перададзена ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Ставішча, Ягаднае і пасёлак Дзераўцы)[2]. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Прудок, Ставішча, Станцыя Дзераўцы, Ягаднае)[3]. 27 снежня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 3251 чалавек[4], з іх 84,4 % — беларусы, 11,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2040 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.