Верайцоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верайцо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Верайцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пратасевічы. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці. Пасля 1947 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Верайцы. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Восаўскага сельсавета[1].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads