Пруская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пру́ская мова (саманазва: Prūsiskan[1], Prūsiska Bila) — мёртвая заходнебалцкая мова балцкае групы індаеўрапейскай моўнай сям’і, на якой гаварылі прусы — балцкі народ. Была распаўсюджана на паўночным усходзе сучаснай Польшчы і Калінінградскай вобласці сучаснай Расіі.
Пруская мова | |
---|---|
Саманазва | Prūsiskan[1], Prūsiska Bila |
Краіны | Усходняя Прусія |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | мёртвая мова |
Вымерла | XVII стагоддзе — пач. XVIII стагоддзя |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
большую частку гісторыі бяспісьменная; лацінскі алфавіт (фіксацыі XIV-XVI стагоддзя) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | prg |
Ethnologue | prg |
IETF | prg |
Glottolog | prus1238 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Часам мову называюць старажытнапрускай (ням.: Altpreußische Sprache, англ.: Old Prussian), каб адрозніваць яе ад прускіх гаворак нямецкай мовы.
Першыя пісьмовыя фіксацыі мовы прыпадаюць на XIII ст. і былі зроблены лацінскім алфавітам. На цяперашні момант захавалася невялікая колькасць пісьмовых помнікаў мовы. Многія з іх адлюстроўваюць на сабе ўплыў з боку польскай і нямецкай моў. Некаторае ўяўленне пра мову даюць тапаніміка і антрапаніміка, а таксама прускія запазычанні і субстратныя элементы ў суседніх мовах: нямецкай, польскай, літоўскай, беларускай.