From Wikipedia, the free encyclopedia
Прылепскае каралеўства (сербск.: Држава краља Марка макед.: Прилепско кралство балг.: Прилепско кралство) — адна са шматлікіх дзяржаў, якія ўзніклі ў Македоніі пасля распаду імперыя Стэфана Душана ў канцы XIV стагоддзя[1], першапачаткова Прылепская дэспація.
Правіцелем каралеўства быў знатны сербскі военачальнік Вукашын Мрняўчавіч, які спачатку ў 1350 годзе быў жупанам Прылепа. Пасля смерці цара Стэфана Душана у 1355 годзе Вукашын падтрымаў цара Стэфана Слабага, які надаў яму тытул дэспата. У 1365 годзе цар Ураш абвясціў яго саправіцелем і каралём. Вукашын хутка адрокся ад сюзэрэна і ў 1366 годзе стаў самастойным правіцелем.
Пасля гібелі Вукашына ў 1371 годзе карону атрымаў яго старэйшы сын Марка Мрняўчавіч, вядомы як Каралевіч Марка[2][3]. Сталіцай дзяржавы быў Прылеп[4]. Каралеўства было анексавана асманскім султанам Баязідам I пасля смерці яго васала Марка ў 1395 годзе[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.