Прылеп

горад у Македоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Прылепmap
Remove ads

Пры́леп (макед.: Прилеп, турэцк.: Pirlepe, грэч. Πριλέπια) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.

Хуткія факты Прылеп, Краіна ...

Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча Маркі[sr], вядомага як змагар супраць туркаў і мудры кіраўнік.

Remove ads

Гісторыя

Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268, Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар Самуіл[bg] памёр ад разрыву сэрца, гледзячы, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдат, якія патрапілі ў палон пасля бітвы пры Бяласіцы[ru]. Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.

Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыі знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.

На пачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.

Remove ads

Насельніцтва

Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.

Паводле перапісу 2021 года, у Прылепе пражывала 63 308 жыхароў[1][2].

Этнічная група Усяго
македонцы 54 028
албанцы 106
туркі 82
цыгане 3 966
влахі 30
сербы 107
башнякі 14
іншыя 264
невядома / не паведамілі 4 711

Славутасці

Вядомыя асобы

  • Блажэ Конескі (19211993) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads