Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літар. «Першыя») — адзін з найбольш прагрэсіўных атрадаў плацэнтарных млекакормячых, які ўключае, у тым ліку, малпаў і чалавека.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Прыматы |
Магот (Macaca sylvanus) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Primates Linnaeus, 1758
|
Падатрады і сямействы |
---|
|
|
Закрыць
Для прыматаў характэрныя пяціпальцавыя вельмі рухомыя верхнія канечнасці (рукі), проціпастаўленне вялікага пальца астатнім (для большасці), пазногці. Цела большасці прыматаў пакрыта валасамі, а ў лемуравых і некаторых шыроканосых малпаў ёсць яшчэ і падшэрстак, з-за чаго іх валасяны полаг можна назваць сапраўдным футрам. Для многіх відаў характэрныя мантыі, грывы, бароды, вусы і іншыя «упрыгожванні».
- бінакулярны зрок
- валасяны полаг
- пяціпальцавая канечнасць
- на пальцах плоскія пазногці
- вялікі палец супрацьпастаўлены ўсім астатнім
Primates
├──Haplorhini
| ├──Simiiformes (platyrrhini, catarrhini)
| └──Tarsiiformes
└──Strepsirrhini
├──Lorisiformes
└──Lemuriformes
Euarchontoglires
├──Glires
| ├──Грызуны
| └──Lagomorpha
└──Euarchonta
├──Scandentia
└──Primatomorpha
├──Dermoptera
└──Primates