Пятрас Вайвада (літ.: Petras Vaivada; 29 чэрвеня 1906, Таўрогі — 3 сакавіка 1989, Вільнюс) — літоўскі скульптар .
Пятрас Вайвада | |
---|---|
літ.: Petras Vaivada | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1989 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Узнагароды |
Біяграфія
У 1928—1932 гадах вучыўся ў Каўнаскай мастацкай школе. Працаваў у майстэрнях скульптараў Вінцаса Грыбаса, Юозаса Зікараса[1].
З 1944 года ўдзельнічаў у выстаўках. У 1944—1956 гадах быў адказным сакратаром Саюза мастакоў Літоўскай ССР[2].
Творчасць
У 1945 годзе прыняў удзел у калектыўнай працы літоўскіх скульптараў над манументам Перамогі ў Калінінградзе. Аўтар скульптурных партрэтаў У. І. Леніна (1946, 1950, 1961), Пранаса Наркунаса (1965), уласнай унучкі, а таксама шэрагу дзеячаў літоўскай культуры. Стварыў статую Вінцаса Міцкявічуса-Капскукаса для помніка ў Вільнюсе (1962), дэмантаванага ў 1990 годзе.[1].
Сумесна з Бярнардасам Бучасам стварыў скульптурную групу «Сельская гаспадарка», якая адлюстроўвала механізатара і дзяўчыну-земляроба са снапом, на Зялёным мосце ў Вільнюсе (1952; у 2015 годзе дэмантаваная).
Для творчасці Вайвады характэрная рэалістычнасць, працы 1970-х — 1980-х гадоў адзначаны рысамі схематызму, сінтэтызму, дэкаратыўнасці[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.