Таўрогі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Таўрогіmap
Remove ads

Таўро́гі[2], таксасама Таўра́ге (літ.: Tauragė, жам. Tauragie, нямецкая назва — Таўраген[3], ням.: Tauroggen) — горад на захадзе Літвы, адміністрацыйны цэнтр Таўрогскага павета.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

У горадзе развіты харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасці. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Remove ads

Назва

Паводле легенды назва горада паходзіць ад слоў: тур (літ. tauras) і рог. У даўнія часы людзі, якія збіралі на месцы будучага горада грыбы, знайшлі тут рогі тура.

Гісторыя

Упершыню паселішча згадана пад 1499 годам. Уладальнікам Таўрогаў (ст.-бел. Тавроги і Товроги[4]) у пачатку XVI стагоддзя быў шляхціц Барташ, заснавальнік першай у Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 года частка горада перайшла да Мельхіёра Шэмета, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудавана ў каталіцкі касцёл. З 1567 года ў Таўрогах размяшчалася мытня. У XVII стагоддзі горад перайшоў ва ўласнасць Радзівілаў. З 1620 да 1669 года горад быў сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе ўладальніца Таўгораў Людавіка Караліна Радзівіл ажанілася з нямецкім прынцам, і пасля яе смерці горад перайшоў ва ўладанне брандэнбургскага ўладара Фрыдрыха III Гогенцолерна, які з 1701 года стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараннямі мясцовы касцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Таўроге трапілі ў склад Расійскай імперыі. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 года імператар Аляксандр І падпісаў тут дагавор з Напалеонам, які пацвердзіў пагадненні ў Тулузе. 30 снежня 1812 года ў млыне каля Таўрогаў напалеонаўскі генерал Ханс Ёрк падпісаў канвенцыю аб нейтраліцеце з расійскім генералам Іванам Дыбічам. Згодна з ёй прускі корпус напалеонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.

У 1836 годзе ў Таўрогах адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе імператар Мікалай I падараваў горад свайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўрогі, праз Коўна, былі злучаны з чыгункай Варшава — Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, спіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўрогскім палацы па дарозе ў Санкт-Пецярбург.

У 1909 годзе колькасць насельніцтва павялічылася да 5 000 чалавек.

У час Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. У час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляў. З 1918 года ў складзе Літвы.

Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР Таўрогі сталі памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 года ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80 % пабудоў.

З 1991 года Таўрогі ў складзе адноўленай незалежнай Літоўскай Рэспублікі.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads