From Wikipedia, the free encyclopedia
П’ер Буёя (рундзі: і фр.: Pierre Buyoya; 24 лістапада 1949 — 17 снежня 2020) — бурундзійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маёр. Прэзідэнт Бурундзі ў 1986—1993 і 1996—2003 гадах.
П’ер Буёя | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Pierre Buyoya | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jean-Baptiste Bagaza[d] | ||||||
Пераемнік | Melchior Ndadaye[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sylvestre Ntibantunganya[d] | ||||||
Пераемнік | Domitien Ndayizeye[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jean-Baptiste Bagaza[d] | ||||||
Пераемнік | Léonidas Maregarege[d] | ||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1949[1][2] |
||||||
Смерць |
17 снежня 2020[3][2] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Рутаву, у правінцыі Буруры на поўдні краіны. Належаў да тутсі. У 1967—1982 гадах навучаўся ў ваенных навучальных установах Бельгіі, Францыі, ФРГ. З верасня 1984 па жнівень 1987 — афіцэр Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
Калі ўрад Жан-Батыста Багазы пачаў антыкаталічную кампанію, што выклікала хвалю беспарадкаў па краіне, у верасні 1987 года маёр П’ер Буёя арганізаваў ваенны пераварот, абвясціўшы сябе прэзідэнтам краіны. З кастрычніка 1987 па кастрычнік 1988 быў таксама міністрам абароны. Перш за ўсё ён спыніў усе пераследы каталіцкай царквы і вызваліў палітвязняў[4].
У жніўні 1988 года ў краіне зноў успыхнулі масавыя міжэтнічныя сутыкненні. Армія тутсі здолела навесці парадак, але пры гэтым загінулі не менш за 5 тыс. сялян-хуту, каля 60 тыс. беглі з Бурундзі. Пасля гэтых падзей Буёя пачаў палітыку нацыянальнага прымірэння. Ён прызначыў прадстаўніка хуту прэм’ер-міністрам краіны і ўключыў іх у склад свайго ўрада. 1 чэрвеня 1993 годы былі праведзены першыя ў гісторыі краіны дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары. На перамог прадстаўнік хуту Мельхіёр Ндадае, набраўшы 65% галасоў пры толькі 32%, аддадзеных за Буёя.
Аднак Ндадае быў забіты ўжо праз 102 дня, у кастрычніку таго ж года (як высветлілася пазней, за гэтым стаяў маёр Буёя). Замест яго дзяржаву ўзначаліў Сіпрыен Нтар’яміра, але той загінуў у авіякатастрофе ў красавіку 1994 года. Акрамя таго, аднавілася супрацьстаянне паміж тутсі і хуту.
25 ліпеня 1996 года Буёя ўзначаліў новы дзяржаўны пераварот і ўтрымліваў уладу ў краіне да 2003. У 1998 годзе ён скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, якую на працягу папярэдніх 10 гадоў па заведзенай ім жа традыцыі была за прадстаўнікамі хуту, калі прэзідэнтам быў тутсі, і наадварот.
У 2001 годзе працяг этнічнага канфлікту і пагроза эканамічных санкцый вымусілі Буёя ўвесці пасаду віцэ-прэзідэнта і прызначыць на яго прадстаўніка хуту Дамісьена Ндаізее, якому па ўмовах пагаднення ён роўна праз паўтара года перадаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Як былы прэзідэнт, атрымаў статус пажыццёвага сенатара.
У 2008 годзе ён узначаліў міратворчую місію Афрыканскага саюза ў Чадзе, а пазней — у Малі[5].
19 кастрычніка 2020 года Вярхоўны суд Бурундзі прысудзіў Буёя да пажыццёвага зняволення за забойства Ндадае (завочна). Яшчэ 18 чалавек таксама былі асуджаныя за ўдзел у забойстве[6].
Былы кіраўнік дзяржавы ў той час знаходзіўся ў Малі і захварэў на каранавірус. Яго шпіталізавлі ў Парыж, дзе 17 снежня ён і памёр[7][8][9]. Пахаваны ў Бамако[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.