Афрыканскі Саюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афрыканскі Саюз
Remove ads

Афрыканскі Саюз (англ.: African Union, фр.: Union africaine) — міжнародная арганізацыя палітычнага, ваеннага і эканамічнага характару, куды ўваходзяць усе афрыканскія дзяржавы. Правапераемніца Арганізацыі Афрыканскага Адзінства, створаная 9 ліпеня 2002 на канферэнцыі ў Дурбане. Марока пакінула арганізацыю ў 1984 у знак пратэсту супраць прыняцця ў саюз Заходняй Сахары), але ў 2017 годзе была прынята назад.

Хуткія факты Афрыканскі Саюз, Адміністрацыйны цэнтр ...

Мэты Афрыканскага Саюза:

  • ахова і спрыянне развіццю дэмакратычных каштоўнасцей у Афрыцы,
  • абарона правоў чалавека,
  • узаемадапамога пры ўзнікненні ваенных канфліктаў,
  • стварэнне агульнаафрыканскай эканамічнай прасторы,
  • абмежаванне ўмяшання былых каланіяльных дзяржаў ва ўнутраныя справы краін Афрыкі,
  • залучэнне замежнага капіталу.

Першым кіраўніком Афрыканскага Саюза стаў прэзідэнт ПАР Таба Мбекі. Штаб-кватэра размяшчаецца ў Адыс-Абебе (Эфіопія).

Remove ads

Дзяржавы-члены

     Членства прыпынена      Членства спынена

Больш інфармацыі Сцяг, Агульнапрынятая назва ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. У Афрыканскі саюз уваходзіць Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР), якая прэтэндуе на ўсю тэрыторыю Заходняй Сахары. САДР прызнана 60-цю дзяржавамі-членамі ААН, на момант прыёму прызнавалася большасцю членаў Афрыканскага саюза, але кантралюе толькі частку тэрыторыі Заходняй Сахары, тым часам як большая частка тэрыторыі знаходзіцца пад кантролем Марока.
  2. Eritrea: Nation Appoints AU Envoy in Ethiopia (20 студзеня 2011). Праверана 9 мая 2011.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads