From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыёпрыёмнік (лац.: radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэння, ператварэння і выкарыстання энергіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частотна-селектыўныя электраланцугі (вагальныя контуры і электрафільтры ) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных ваганняў, дэтэктар , сродкі ўзнаўлення звестак (гучнагаварыцель і кінескоп). Часта канструкцыйна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам (магнітола).
Адрозніваюць радыёпрыёмнікі наўпроставага ўзмацнення і супергетэрадзінныя (маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты), радыёвяшчальныя (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафесійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіравання , радыёлакацыі, радыёнавігацыі і радыётэлевымярэння ), пераносныя і стацыянарныя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.