From Wikipedia, the free encyclopedia
Ралан Жафэ (англ.: Roland Joffé; нар. 17 лістапада 1945, Лондан, Вялікабрытанія) — англа-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар.
Ралан Жафэ | |
---|---|
фр.: Roland Joffé | |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1945[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jane Lapotaire[d] |
Дзеці | Nathalie Lunghi[d] і Rowan Joffé[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, тэлерэжысёр, рэжысёр |
IMDb | ID 0423646 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ралан Жафэ нарадзіўся 17 лістапада 1945 гады ў Лондане. Выхоўваўся ў сям’і дзеда — скульптара Джэйкаба Эпстайна (з дачкой Эпстайна Эстэр другасна ажаніўся бацька Ралана). Вучыўся ў французскім ліцэі Шарля дэ Голя (Lycée Français Charles de Gaulle) у Паўднёвым Кенсінгтоне і каледжы Кармель — адзінай яўрэйскай школе-інтэрнаце ў Еўропе (Оксфардшыр). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Манчэстэрскім універсітэце.
У 1970-х гадах працаваў артыстам у тэатры. З 1971 па 1980 год быў жанаты з актрысай Джэйн Лапатэйр, развод, сын — Роўэн Жафэ (нар. 1973), цяпер таксама сцэнарыст і рэжысёр.
Яго дэбютам у кіно стала драма «Поля смерці» (1984), заснаваная на дакументальных матэрыялах, пра дзеянні чырвоных кхмераў ў Камбоджы. Карціна прынесла Жафэ намінацыю на «Оскар» за лепшую рэжысуру і атрымала тры прэміі.
Другую намінацыю на «Оскар» рэжысёр атрымаў за свой наступны фільм «Місія» (1986), які распавядае пра езуіцкага місіянера ў Бразіліі канца XVIII стагоддзя. Карціна стала лаўрэатам прэміі «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.
Трэці фільм Жафэ пра Роберта Опенгеймера «Таўстун і малы» прысвечаны гісторыі стварэння атамнай бомбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.