From Wikipedia, the free encyclopedia
Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від.
Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры.
У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню):
У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод.
Правілы ўтварэння і ўжывання назваў таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам, як і назваў таксонаў іншага рангу, устанаўліваюцца правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных да іх кодэксаў наменклатуры бактэрый і вірусаў.
Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае шэсць таксанамічных катэгорый рангам ніжэй за род і вышэй за від. Назвы такіх таксонаў складаюцца з дзвюх, трох ці большай колькасці слоў, першым з якіх ідзе назва роду, да якога гэтыя таксоны адносяцца, за ёй ідуць словы, якія абазначаюць рангі таксонаў, і самі назвы таксонаў. Гэтыя назвы могуць пачынацца не з назвы роду, а з назвы таксона ніжэйшага рангу, калі гэта не прыводзіць да няяснасці. Самі назвы таксонаў, якія маюць ранг ніжэй за род і вышэй за від, могуць быць назоўнікамі ў адзіночным ліку ці прыметнікамі ў множным ліку — і пішуцца з вылікай літары.
Ранг | Абазначэнне | Прыклад |
---|---|---|
падрод | subgen., subg. | Prunus subg. Cerasus — Вішня |
надсекцыя | supersect. | Passiflora supersect. Decaloba |
секцыя | sect. | Saxifraga sect. Ciliatae |
падсекцыя | subsect. | Juniperus sect. Juniperus subsect. Oxycedrus |
рад, ці серыя | ser. | Atriplex ser. Atriplex |
падрад, ці падсерыя | subser. | Senecio subser. Amplectentes |
Паводле Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры і Міжнароднага кодэкса наменклатуры бактэрый назвы таксонаў у рангу падрода не адрозніваюцца па форме ад таксонаў у рангу рода: гэтыя назвы унінаміяльны, з'яўляюцца назоўнікамі ў адзіночным ліку і пішуцца з вялікай літары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.