Лябеднік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лябе́днік[2] (Atriplex) — род адна- і шматгадовых травяністых, паўкустовых раслін і кустоў сямейства лебядовых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Вышыня да 1 м. Лісце чаргаванае, часта, як і сцёблы, з мучністым налётам. Кветкі ў клубочках, сабраных коласападобныя ці мяцёлчатыя суквецці, песцікавыя преаважна без калякветніка. Плод — аднанасенны арэшак, насенне ў цвёрдай абалонцы доўга захоўваецца ў глебе.
Віды
Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 258 відаў[3], некаторыя з іх:
- Atriplex cana C.A.Mey.
- Atriplex canescens (Pursh) Nutt.
- Atriplex fera (L.) Bunge
- Atriplex glabriuscula Edmondston
- Atriplex hortensis L. typus[4] — Лябеднік садовы
- Atriplex longipes Drejer
- Atriplex patula L. — Лябеднік раскідзісты
- Atriplex sagittata Borkh. — Лябеднік блішчасты[5]
- Atriplex tatarica L. — Лябеднік татарскі
На Беларусі найбольш пашыраны лябеднік раскідзісты (Atriplex patula); расце на засмечаных месцах, па берагах рэк, каля жылля, цвіце ў ліпені—верасні. Як дэкаратыўную расліну вырошчваюць лябеднік садовы (Atriplex hortensis) з крывава-чырвоным лісцем.
Сінонімы
У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:
Remove ads
Значэнне
Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя і пустазелле.
Аманімія
Лябеднікам часам называюць лебяду.
Зноскі
- У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
- Atriplex (англ.). The Plant List. Version 1.1. (30 ліпеня 2013). Праверана 4 жніўня 2016.
- Звесткі пра род Atriplex у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад сінанімічнай назвай Atriplex nitens
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads