From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыгор Рыгоравіч Зобач (23 красавіка 1922, Шлісельбург — 9 верасня 1976, пас. імя Марозава, Усевалажскі раён, Ленінградская вобласць) — савецкі разведчык часоў Другой сусветнай вайны. Былы агент германскай разведкі, затым савецкі разведчык, актыўны ўдзельнік аперацый «Манастыр», «Кур’ер», «Беразіно». Псеўданімы — Зюбін, Злобін, Кандрацьеў, пазыўны — «Сатурн».
Рыгор Рыгоравіч Зобач | |
---|---|
Род дзейнасці | выведнік |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1922 |
Месца нараджэння |
Шлісельбург, Петраградская губерня, РСФСР |
Дата смерці | 9 верасня 1976 (54 гады) |
Месца смерці | пас. імя Марозава, Усевалажскі раён, Ленінградская вобласць, РСФСР, СССР |
Грамадзянства | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Бацька быў расстраляны перад вайной па прысудзе тройкі як вораг народа. У 1941 годзе скончыў Беларускі тэхнікум фізічнай культуры (Вышэйшую школу трэнераў). Да вайны працаваў інструктарам фізкультуры ў г. Барысаве.
У ліпені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У красавіку 1942 г. быў завербаваны супрацоўнікамі абвера для шпіёнскай працы супраць СССР. Скончыў Катынскую разведшколу. 7 кастрычніка 1942 г быў закінуты ў раён Калінінскай вобласці з заданнем на ссяданне і правядзенне разведвальнай працы ў Маскве з дакументамі на імя Рыгора Рыгоравіча Кандрацьева, сяржанта дзяржбяспекі, оперупаўнаважанага асобага аддзелу дывізіі 34-й арміі. Быў затрыманы савецкай контрразведкай і даў згоду працаваць супраць немцаў. За паспяховую працу вызвалены з-пад варты. 12 студзеня 1943 «за верную службу рэйху» немцы ўзнагародзілі Зобача жалезным крыжам 2-га класа «За ваенныя заслугі з мячамі».
Улетку 1943 Зобач, уключаны ў аперацыю былых нямецкіх разведчыкаў, паведаміў прапановы па актывацыі працы з германскай разведкай М. Б. Маклярскаму, начальніку 3-га аддзела 4-га ўпраўлення НКУС.
У аперацыі «Беразіно» разам з Рудольфам Абелем уваходзіў у склад легендаванай нямецкай часткі, якая нібыта патрапіла ў акружэнне.
Пасля вайны быў сасланы на вольнае пасяленне і да 1962 года пражываў у г. Нарыльску Краснаярскага краю. Працаваў выкладчыкам фізкультуры ў Нарыльскім металургічным тэхнікуме, пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.
У 1962 годзе паўгода пражыў з сям’ёй у Маскве ў М. Б. Маклярскага, затым пераехаў у пасёлак імя Марозава Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці. Памёр 9 верасня 1976 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.