Ры́жская апера́цыя (ням.: Schlacht um Riga, 1 верасня 1917 — 6 верасня 1917 года) — ваенная аперацыя на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны, праведзеная германскай арміяй супраць рускай арміі і якая завяршылася перамогай нямецкіх войскаў і ўзяццем Рыгі [1].
Хуткія факты Рыжская аперацыя ням.: Schlacht um Riga, Дата ...
Рыжская аперацыя ням.: Schlacht um Riga |
---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны |
![Германскія войскі ў Рызе, 3 верасня 1917 года.](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/German_troops_Riga_1917.jpg/300px-German_troops_Riga_1917.jpg) Германскія войскі ў Рызе, 3 верасня 1917 года. |
Дата |
1 верасня 1917 — 6 верасня 1917 |
Месца |
уздоўж Заходняй Дзвіны, Рыга, Ікскюль і іншыя наваколлі Рыгі (Ліфляндская губерня) |
Вынік |
Перамога Германіі [1] |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
Каля 10 000 забітымі і параненымі, да 15 000 палоннымі і зніклымі без вестак, 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значная колькасць іншай ваеннай маёмасці [2]
| 4 000 — 5 000 забітымі, параненымі, палоннымі і зніклымі без вестак [2]
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Баявыя дзеянні адбываліся на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У аперацыі адзін аднаму супрацьстаялі часткі 8-й нямецкай і 12-й рускай арміяў. Пасля фарсіравання Заходняй Дзвіны нямецкімі часткамі завязаліся ўпартыя баі, у якіх актыўны ўдзел прынялі брыгады латышскіх стралкоў. Да 3 верасня расійскія войскі былі вымушаныя пакінуць Рыгу і адступіць на паўночны ўсход да Вендзену. Страты немцаў склалі каля 4000—5000 салдат і афіцэраў забітымі, параненымі, палоннымі і зніклымі без вестак [2]. У ходзе Рыжскай аперацыі рускія войскі страцілі да 25 000 чалавек, з іх да 15 000 палоннымі і зніклымі без вестак. Германскія падраздзяленні здолелі захапіць 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значную колькасць іншай ваеннай маёмасці [2]. Аднак цалкам знішчыць 12-ю армію нямецкім войскам не ўдалося [1].