From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыяна (англ.: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці англ.: Robyn Rihanna Fenty, 20 лютага 1988, Барбадас) — барбадаская R&B спявачка і актрыса.
Рыяна | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Робін Рыяна Фэнці |
Дата нараджэння | 20 лютага 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Дзеці | RZA Athelston Mayers[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | танцавальная музыка, сучасны рытм-н-блюз[d], поп-музыка, рэгі, хіп-хоп і электронная танцавальная музыка[d] |
Лэйблы | Def Jam, SRP, Roc Nation |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
rihannanow.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзілася 20 лютага 1988 года ў Барбадасе.
У 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, каб пачаць кар’еру спявачкі пад кіраўніцтвам прадзюсара Эвана Роджэрса. Затым яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасля праслухоўвання перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[3].
У 2005 годзе Рыяна выпусціла сваю дэбютную работу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзесятку лепшых альбомаў Billboard 200, а сінгл «Pon De Replay» меў поспех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, спявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максімуму ў лепшай пяцёрцы альбомнага чарта Billboard, гэтак жа кампазіцыя «SOS» стала першым сінглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры хіт-сінгла «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», "Don’t Stop the Music "і атрымаў 9 намінацый на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Лепшае сумеснае выкананне (вакал/рэп) за песню «Umbrella» пры ўдзеле рэпера Jay-Z. Ейны чацвёрты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 года, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.
У 2019 годзе Forbes назваў Рыяну самай багатай жанчынай у свеце музыкі. Яе капітал, па версіі выдання, у суме дасягнуў $ 600 млн. Большую частку капіталу Рыяне прынесла не музыка, а яе супрацоўніцтва з французскім вытворцам прадметаў раскошы LVMH. Рыяна, у сваю чаргу разам з LVMH з’яўляецца саўладальнікам касметычнага брэнда Fenty Beauty, які быў запушчаны ў верасні 2017 года[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.