Сарабі́стыка (в.-луж.: , н.-луж.: Sorabistika) — міждысцыплінарная навуковая дысцыпліна, якая вывучае лужыцкія мовы і культуру лужыцкіх сербаў.

Цэнтры сарабістыкі

Thumb
Сербалужыцкі інстытут
  • У Германіі: Сербалужыцкі інстытут у Баўтцэне (выдае навуковы часопіс Lětopis) і Інстытут сарабістыкі ў Лейпцыгскім універсітэце (рыхтуе выкладчыкаў на верхнялужыцкай ці ніжнялужыцкай мовах для працы навучальных установах[1], выдае навуковы часопіс Sorapis).
  • У Чэхіі: кафедра славяназнаўства Карлава ўніверсітэта і Таварыства сяброў Лужыцы (выдае навукова-папулярны часопіс «Чэшска-лужыцкі веснік». У Празе размешчаны буйнейшы збор сербалужыцкай літаратуры за межамі Лужыцы — бібліятэка Горніка[2].
  • У Польшчы: інстытут славянскай філалогіі Варшаскага ўніверсітэта (выдае навуковы часопіс Zeszyty Łużyckie) і аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук.
  • Ва Украіне: Сарабістычны цэнтр пры Інстытуце славістыкі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко (выдае зборнік «Питання сорабістики», матэрыялы па сарабістыке друкуюцца таксама ў зборніке «Проблеми слов'янознавства»)
  • У Расіі: Інстытут славяназнаўства РАН (матэрыялы па сарабістыке друкуюцца ў навуковым часопісе «Славяноведение»)[3].
  • У Сербіі: навукова-асветніцкі праект «Растко Лужица» (буйнейшая ў свеце лічбавая бібліятэка па сарабістыке[4]), які аб'ядноўвае даследчыкаў мясцовай школы сарабістыкі[5].

Зноскі

  1. Aims and Tasks. // sorb.philol.uni-leipzig.de. Праверана 2016-7-29.
  2. Hórnikova knihovna. // luzice.cz. Праверана 2016-7-29.
  3. Моторный, Владимир и др. Сорабистика в Украине: история и современность. — Studia Slavica Savariensia. — 2001. — Т. 1—2. — С. 96.
  4. Лужицкий вопрос и большая политика. // interaffairs.ru. Праверана 2016-7-29.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.