прыродная зона ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Сахе́ль[1] (ад араб. ساحل, сахель, у перакладзе азначае «бераг», «мяжа» ці «ўзбярэжжа») — трапічная саванна ў Афрыцы, якая з’яўляецца своеасаблівым пераходам паміж паўночнай Сахарай і паўднёвымі, больш урадлівымі землямі, больш вядомымі як афрыканскі рэгіён Судан (не блытаць з дзяржавай Судан).
Сахель працягнуўся на 3900 км ад Атлантычнага акіяна на захадзе, да Чырвонага мора на ўсходзе, у поясе, шырыня якога змяняецца ад некалькіх сотняў да тысяч кіламетраў; пакрывае плошчу, роўную 3 053 200 км². Гэта экарэгіён паўзасушлівых палёў, саван. Сёння Сахель уключае ў сябе такія дзяржавы як Сенегал, Маўрытанія, Малі, Буркіна-Фасо, Нігер, Нігерыя, Чад, Судан і Эрытрэя.
Тапаграфічна Сахель лічыцца «плоскім», яго вышыня вагаецца на ўзроўні 200—400 метраў над узроўнем мора. Некаторыя ізаляваныя плато і горныя ланцугі бяруць пачатак у Сахелі, але, тым не менш, лічацца асобнымі экалагічнымі рэгіёнамі — іх флора і фаўна адрозная ад бліжэйшых нізін.
Гістарычна Афрыка была радзімай каралеўстваў, якія здабывалі прыбытак з гандлю праз пустыню. Усе разам гэтыя дзяржавы больш вядомыя як «Сахельскія каралеўствы».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.