From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Кірава.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
54°25′29″ пн. ш. 27°49′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Плешчаніцы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія |
Барысаўская епархія 2-е Лагойскае благачынне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Летам 1990 г. Плешчаніцкі пасялковы савет выдзяліў праваслаўнай грамадзе ўчастак зямлі плошчай 0,15 га пад пабудову царквы. У 1991 г. настаяцелем парафіі быў прызначаны святар Павел Баянкоў[1].
Царква была пабудавана ў 1996 — 98 гг. з дрэва на месцы драўлянага Міхайлаўскага храма, які быў закрыты ў 1930-я гг. і ў 1941 г. згарэў.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з 5-граннай апсідай. З боку франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім узвышаецца 1-ярусная чацверыковая шатровая званіца. Пасярэдзіне 2-схільнага шыфернага даху 2-ярусны чацверыковы светлавы барабан, накрыты шатром. Зрубленыя ў ластаўчын хвост неашаляваныя брусчатыя сцены члянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.