Плешчаніцы

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Плешчаніцыmap
Remove ads

Пле́шчаніцы[4] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог БарысаўВілейка і МінскПолацк. Насельніцтва 5 829 чал. (2017)[5].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Плешчаніцы згадваюцца ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета. Мясціна знаходзілася ў валоданні Тышкевічаў.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[6]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Мінск[7].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.

У 1817 уладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр (дзейнічаў да 1835). У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы. У 1882 у мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў. У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[8]. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.

17 ліпеня 1924 Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. З 1929 тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, акупанты знішчылі звыш 2 тыс. чалавек. З 25 снежня 1962 Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[16]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[17].

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.

Адукацыя

У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.

Славутасці

Страчаная спадчына

Thumb
Старая царква, пачатак XX ст.
  • Царква (2-я пал. XIX ст.)
Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads