![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/FrederictonNB_SaintJohnRiver.jpg/640px-FrederictonNB_SaintJohnRiver.jpg&w=640&q=50)
Сент-Джон (рака)
рака ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сент-Джон[1] (англ.: Saint John River, фр.: Fleuve Saint-Jean) — рака ў Паўночнай Амерыцы, утварае частку дзяржаўнай мяжы ЗША і Канады, паміж штатам Мэн і правінцыяй Нью-Брансуік.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/GrandFALLS_2.jpg/640px-GrandFALLS_2.jpg)
Сент-Джон | |
---|---|
англ. Saint John River, фр. Fleuve Saint-Jean | |
![]() Рака Сент-Джон у Фрэдэрыктане | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 673 км |
Басейн | 54 986 км² |
Расход вады | 1 100 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | паўночны захад штата Мэн |
• Вышыня | 360 м |
Вусце | Заліў Фандзі |
• Каардынаты | 45°16′00″ пн. ш. 66°04′00″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Фандзі |
Канада | Нью-Брансуік |
ЗША | Мэн |
Краіны | |
![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 724[1] км. Плошча вадазбору прыкладна 55 000 (55 400[1]) км², крыху больш за палову прыпадае на Нью-Брансуік. Другая (пасля Саскуэханы) па даўжыні сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі.
Сент-Джон пачынаецца ў Белых гарах (сістэма Апалачаў). Упадае ў заліў Фандзі. У вусці ракі маецца рэверсіўны вадаспад вышынёй 5 метраў, які змяняе кірунак цячэння у час высокіх прыліваў. Сярэдні расход вады складае 1130[1] м³/с. Разводдзе адбываецца ў красавіку—маі.
Рака суднаходная ад горада Фрэдэрыктан. У вусці — порт Сент-Джон.