Спіс поўных кавалераў ордэна Славы (Беларусь)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Сла́вы — ваенны ордэн СССР, заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лістапада 1943 года. Узнагароджваліся асобы радавога і сяржанцкага складу Чырвонай Арміі, а ў авіяцыі і асобы, якія маюць званне малодшага лейтэнанта. Уручаўся толькі за асабістыя заслугі.
У гэтым спісе прадстаўлены ў алфавітным парадку поўныя кавалеры ордэна Славы — ураджэнцы Беларусі. У спісе адлюстравана інфармацыя пра дату прысваення ордэна, яго нумар, род войскаў, гады жыцця — даце нараджэння па старым (дзе патрабуецца) і новым стылі і даце смерці, пазначаны месцы нараджэння згодна з сучасным адміністрацыйных падзелам Беларусі.
У спіс не былі ўключаныя Валянцін Фёдаравіч Мішын[1] і Емяльян Ціханавіч Шыракоўскіх[2], звесткі пра месца нараджэння якіх супярэчлівыя. Паводле даных сучасных беларускіх гісторыкаў яны лічацца выхадцамі з Беларусі[3].
Першым сярод ураджэнцаў Беларусі ордэн Славы 3-й ступені атрымаў 29 лістапада 1943 года стралок Уладзімір Іванавіч Мотуз.
Першымі поўнымі кавалерамі ордэна сталі 24 сакавіка 1945 наступныя салдаты:
- стралок (руск.) (бел. Аляксандр Ягоравіч Андрыенка;
- сапёр Рыгор Абрамавіч Багарад;
- мінамётчык Павел Рыгоравіч Барадаўка;
- сапёр Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў;
- разведчык Міхаіл Сямёнавіч Струк;
- стралок Іван Лявонцьевіч Ткачоў.
Аляксандр Ільіч Далідовіч стаў адным з 22 узнагароджаных чатырма ордэнамі Славы.
71 беларус і выхадзец з Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-ай ступені.
Шэрым колерам у табліцы паказаныя людзі, якія загінулі або прапалі без вестак у час Вялікай Айчыннай вайны.