From Wikipedia, the free encyclopedia
Сума́тра[2] (індан.: Sumatra, малайск.: Sumatera) — востраў у заходняй частцы Малайскага архіпелага, у групе Вялікіх Зондскіх астравоў, з прылеглымі малымі астравамі (плошча якіх каля 30 тыс. км²). З’яўляецца шостым па велічыні востравам у свеце. Належыць Інданезіі.
Суматра | |
---|---|
індан. Sumatra, малайск. Sumatera | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 3 805 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
0°00′00″ пн. ш. 101°59′49″ у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Індыйскі акіян, Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча вострава каля 435 тыс. км²[2][3]. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход 1700 км. Берагі слаба парэзаная, уздоўж узбярэжжа трапляюцца каралавыя рыфы.
Заходняя частка вострава занята сістэмай гор Барысан (вышыня да 3805 м, вулкан Керынчы), на ўсходзе — забалочаныя раўніны. Горы складзены пераважна з палеазойскіх метамарфічных парод з гранітнымі інтрузіямі, развіты эфузійна-асадкавыя адклады мезазою і кайназою, латэрыты. У гарах Барысан дзеючы вулкан Марапі (2891 м)[4]. Радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю, золата, марганцу.
Суматру атачаюць астравы Ментавай, Сімёўлуэ, Ніас, Вех, Бангка, Белітунг, Лінга, Энгана, Рыау і інш.
Клімат экватарыяльны. Сярэднегадавая тэмпература на раўнінах 25—27 °C, ападкаў 1500—3000 мм (у гарах месцамі больш за 6000 мм) за год. Густая рачная сетка. Асноўныя рэкі: Мусі, Хары, Індэрагіры, Кампар. Буйное возера Тоба.
Пад лесам каля 70 % тэрыторыі. На раўнінах шмат’ярусныя трапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа — мангравыя зараснікі, у гарах — лясы з вечназялёнага дубу, каштану, зараснікі лаўру, буку, хвойных і іншых парод. У фаўне трапляюцца двухрогі насарог, індыйскі слон, малайскі мядзведзь, арангутанг, гібон, чапрачны тапір і інш. Створаны нацыянальны парк Гунунг-Лёсер, запаведнікі.
Насельніцтва больш за 40 млн чал. Плантацыі рысу, каўчуканосаў, какосавых пальмаў, кавы. Асноўныя гарады: Палембанг, Паданг, Медан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.