былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета.
Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсавета. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавек[2], з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.