Бывалькаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Быва́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бывалькі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Сінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета[1].
25 сакавіка 1965 года цэнтр Дзяражыцкага сельсавета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Бывалькі, сельсавет перайменаваны ў Бывалькаўскі[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 2 жніўня 1966 года ў склад сельсавета з Малажынскага сельсавета Брагінскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі)[3], з якіх 4 ліпеня 1967 года ўтвораны Сяўкоўскі сельсавет[4]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сяўкоўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск)[5]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Добры Рог[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 949 чалавек[7], з іх 91,6 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 1002 чалавекі[9].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads