From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарынгтан (англ.: Tarrington) — вёска ў Аўстраліі, на паўднёвым-захадзе штата Вікторыя, за 9 км ад горада Гамільтан і за 314 км ад Мельбурна. Згодна з перапісам насельніцтва 2006 года, у вёсцы пражывалі 193 чалавекі[2].
| ||||||||||
Паселішча Тарынгтан было заснавана лужыцкімі сербамі, якія эмігравалі з германскіх тэрыторый (з Саксоніі) у Аўстралію, а таксама прускімі і саксонскімі фермерамі. Першыя нямецкія пасяленцы прыбылі ў аўстралійскі Уорнамбул ў 1849 годзе і ў Портланд ў 1852 годзе. Усе яны былі пераважна лютэранамі па веравызнанню. Імі былі заснаваныя шэраг паселішчаў на тэрыторыі Аўстраліі: Саўт-Гамільтан (англ.: South Hamilton), Хохкірх (Тарынгтан) (англ.: Hochkirch/Tarrington) Гнадэнталь (англ.: Gnadenthal), Сэнт-Люкс-Саўт-Гамільтан (англ.: St Luke’s South Hamilton), Табар (англ.: Tabor), Нойкірх (Бядук) (англ.: Neukirch / Byaduk), Уораюр (англ.: Warrayure). Першапачаткова заснаванае эмігрантамі паселішча называлася «Букецы» (в.-луж. Bukecy) па-лужыцку або «Хохкірх» (ням.: Hochkirch) па-нямецку, у гонар аднайменнай камуны, адкуль былі родам заснавальнікі. У 1860-е гады паселішча стала пашырацца, а 15 лютага 1861 года было адкрыта Хохкірскае паштовае аддзяленне (цяпер закрытае, на яго месцы знаходзіцца склад паштовых адпраўленняў). 1 сакавіка 1918 года перайменавалі паселішча ў Тарынгтан на фоне панаваўшай германафобіі, выкліканай Першай сусветнай вайной[3][4].
У сувязі з перайменаваннем паселішча ў школах забаранілі вывучаць і выкладаць нямецкую мову, а таксама забаранілі ўвозіць нямецкамоўныя кнігі на тэрыторыю Аўстраліі і ўсяго пасёлка ў прыватнасці. З прычыны гэтага наступныя пакаленні ўжо не валодалі ні нямецкай, ні лужыцкай мовамі як роднымі, і цалкам асіміляваліся ў аўстралійскім грамадстве, хаця многія з іх захавалі прозвішчы нямецкага або лужыцкага паходжання[5]. У 1920-я ў Тарынгтане з'явіўся Тэнісны клуб, пазней адкрылася вінакурня Hochkirch and Tarrington Wineries, дзе вырабляюцца гатункі вінаў Semillon і Pinot Noir. З 1911 года ў вёсцы існуе мясцовы аркестр духавых інструментаў Hochkirch's Brass Band, які выйграў спаборніцтва аркестраў 2008 года Hamilton Eisteddfod[4]. У цяперашні час у вёсцы ёсць лютэранская царква, школа, кафэ, служба па рамонце кампутарнай тэхнікі, склад, пажарная станцыя і медыцынскі пункт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.