From Wikipedia, the free encyclopedia
Трусінае малако — натуральнае прыроднае матчына малако, якое выпрацоўваецца ў выглядзе сакрэту малочных залоз млекакормячых трусамі для кармлення сваіх нованароджаных трусянят. Малако свойскіх трусоў (Oryctolagus cuniculus domesticus) можна збіраць , яго выкарыстоўваюць як дыетычны касметычны і лекавы сродак.
Трусінае малако | |
---|---|
Натуральны прадукт выраблены з | Трусы |
Асаблівую важнасць малако самкі труса прадстаўляе для трусянят першыя тры-чатыры тыдні пасля нараджэння, весь гэты тэрмін яны харчуюцца выключна ім, таму яго колькасць і якасць вызначаюць іх будучае здароўе. Звычайна ў памёце нараджаецца 7-8 трусянят, калі іх колькасць большая, то некаторыя асобіны будуць атрымліваць недастатковае харчаванне, адставаць у развіцці і нават могуць загінуць[1].
Складнікі | Трусы | Чалавек | Карова | Авечка | Каза | Кабыла | Паўночны алень |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Вада | 69,5 % | 87,2 % | 87,5 % | 82,7 % | 86,6 % | 90,1 % | 66,9 % |
Вугляводы | ? | 7,0 % | 4,8 % | 6,3 % | 3,9 % | 5,9 % | 2,8 % |
Тлушчы | 10,45 % | 4,0 % | 3,5-4,2 % | 5,3 % | 3,7 % | 1,5 % | 16,9 % |
Бялкі | 15,51 % | 1,5 % | 3,5 % | 4,6 % | 4,2 % | 2,1 % | 16,9 % |
Мікраэлементы | 2,59 % | 0,3 % | 0,7 % | 0,9 % | 0,8 % | 0,4 % | 1,2 % |
Малако трусаў утрымлівае ў чатыры разы болей бялка і ў тры разы болей мінеральных рэчываў, чым каровіна, у выніку чаго не толькі выклікае хуткі рост і развіццё трусянят, але і мае перспектывы выкарыстання чалавекам як біядадатак да харчавання[1].
Самка труса вылучае малако на працягу 40-45 дзён, а пры ўшчыльненых акотах — 27-28 дзён. За 2-5 дзён да акоту вылучэнне малака звычайна спыняецца. За лактацыю самка вылучае да 5 кг малака, прычым першыя чатыры дні — малозіва, у якім змяшчаецца сухога рэчыва — 26,5 %, бялку — 11,5 %, тлушчу — 11,9 %, попелу — 1,5 %[2].
Малако ў трусаў белага колеру, без паху, сметанковай кансістэнцыі. У залежнасці ад перыяду лактацыі, сезона года, кармлення і іншых фактараў хімічны склад трусінага малака змяняецца, аднак у сярэднім яно змяшчае,%: бялку — 12,9, тлушчу — 15, попелу — 2,4, у тым ліку кальцыя — 0, 64, фосфару — 0,44.
Для атрымання малака наванароджаных трусянят адсаджваюць у другія гнёзды і праводзяць штодзённыя даенні малочных трусіх. За суткі можна атрымаць да 300 грам малака[3]. Мяркуецца, што можна селекцыйна атрымаць пароды трусаў, у якіх вытворчасць малака будзе павялічанай[4].
З цяжкасцяў малочнага трусаводства варта адзначыць неабходнасць арганізацыі замены харчавання для наванароджаных адсаджаных трусянят, для чаго, у прыватнасці, спрабуюць выкарыстоўваць штучныя сумесі заменнікаў малака для катоў і сабак[5]. Таксама існуе неабходнасць у распрацоўцы спецыяльных клетак з даільнымі апаратамі[4].
Пакуль даследванняў бяспечнага і карыснага ўжывання малака трусаў чалавекам бракуе, але гледзячы на зыходныя даныя пра яго склад лічыцца, што ў перспектыве яго можна будзе выкарыстоўваць для лячэння страўнікава-кішачных захворванняў і ў касметалогіі[4].
У Нідэрландах створаны аўтаматызаваныя малочныя трусафермы, дзе разводзяць генна-мадыфікаваных трусаў. З іх малака атрымліваюць каштоўны бялок, а таксама даюць яго людзям пасля трансплантацый для прадухілення імуннага адказу на донарскія органы[4]. Таксама з малака генна-мадыфікаваных трусаў атрымліваюць ферменты, ужыванне якіх з'яўляецца адзіным спосабам дапамагчы людзям з хваробай Помпэ[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.