Удод[1] (Upupa epops) — невялікага памеру птушка з пер’ем стракатай афарбоўкі і вялікай вузкай (4—5 см) дзюбай. Прадстаўнік сямейства Удодавыя(Upupidae), атраду птушак-насарогаў(Bucerotiformes)[2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Даўжыня цела — 25—29 см, размах крылаў — да 48 см. На галаве — характэрны нараст у выглядзе доўгіх пёраў — чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер’е на крылах і хвасце — чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер’я галавы, шыі і грудной часткі — ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне.
Удод шырока распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, у Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, а таксама амаль на ўсім Афрыканскім кантыненце. У Афрыцы удоды жывуць на працягу ўсяго года, а ў Еўропе і Азіі бываюць у час гнездавання і вывядзення птушанят. Улюбёныя месцы пражывання — адкрытая мясцовасць з невялікаю колькасцю дрэваў ці рэдкім кустоўем, лугі, паша. Удод шмат часу праводзіць на зямлі, палюючы.
Удод — птушка не палахлівая, але вельмі асцярожная. Птушаняты удода маюць адмысловую абарону ад магчымых ворагаў: у небяспечнай сітуацыі яны апырскваюць іх струменем смуроднай вадкасці. Тое ж уласціва і дарослым птушкам.
Манагам. Гняздо удод ладзіць у дупле (таксама ў гнездавых скрынках), пад пнямі або ў пакінутых пабудовах, у земляных норах, шчылінах скал, камяністых восыпах. Высцілка адсутнічае, або скупая з сухой травы і лісця, ігліцы і валосся. Пад час выкормлівання паблізу гнязда адчуваецца непрыемны пах абароннай вадкасці птушанят.
Яйкі (звычайна 5—8) моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, шэрыя, светла-жоўта-шэрыя, светла-аліўкавыя з шэрым адценнем, часам карычнева-шэрыя, карычневыя або цёмна-блакітна-зялёныя, без плям і мазкоў.
Колькасць удодаў у свеце апошнім часам змяншаецца. У Міжнароднай Чырвонай кнізе удоду нададзены статус таксона мінімальнай рызыкі (катэгорыя LC).
Паводле беларускага міфа, удод быў некалі царом птушак. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Не быць табе богам, быць табе смярдзючым удодам». Ад колішняга царскага ўбору застаўся ў удода толькі чуб — напамінак пра карону[3].
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна/Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш..— Мн.: БелЭн, 2003.— Т.16.— С.166.— 576с.— 10000 экз.— ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.