Украі́на (укр.: Україна [ukrɑˈjinɑ]) — краіна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Абмываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Беспарыўна дзяржаўнасць існуе з 1917 г. Незалежнасць адноўленая ў 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ).
Хуткія факты
Украіна
Україна
|
|
Гімн: «Ще не вмерла України і слава, і воля» |
Дата незалежнасці
| 24 жніўня 1991 (ад СССР) |
Афіцыйная мова
| Украінская[1] |
Сталіца
| Кіеў |
Найбуйнейшыя гарады
| Кіеў, Харкаў, Адэса, Дніпро, Данецк, Запарожжа, Львоў, Крывы Рог
|
Форма кіравання
| Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка
|
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Старшыня Вярхоўнай Рады
| Уладзімір Зяленскі Дзяніс Шмыгаль Руслан Стэфанчук
|
Плошча • Усяго • % воднай паверхні
| 44-я ў свеце 603 549 км² 7 |
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Перапіс (2001) • Шчыльнасць
| ▼ 45 553 000[2] чал. (30-я) 48 457 102 чал. ▼ 75,48 чал./км² (90-я) |
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$▲ 344,727 млрд[3] (39-ы) $▲ 7598 |
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$▲ 180,174 млрд (52-ы) $▲ 3971 |
ІРЧП (2012) |
▲ 0,740[4] (высокі) (78-ы) |
Этнахаронім |
Украінцы |
Валюта |
Грыўна (₴, UAH) |
Інтэрнэт-дамены |
.ua, .укр |
Код ISO (Alpha-2) |
UA |
Код ISO (Alpha-3) |
UKR |
Код МАК |
UKR |
Тэлефонны код |
+380 |
Часавыя паясы |
UTC+2 UTC+3 (летні час) |
|
Закрыць
Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краін, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова).