From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Пятровіч Кёпен (руск.: Владимир Петрович Кёппен, ням.: Wladimir Peter Köppen, 25 верасня [7 кастрычніка] 1846, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1940, Грац) — нямецка-рускі географ, метэаролаг, кліматолаг і батанік.
Уладзімір Пятровіч Кёпен | |
---|---|
Wladimir Peter Köppen | |
Дата нараджэння | 25 верасня (7 кастрычніка) 1846[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1940[1][2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Іванавіч Кёпен |
Маці | Alexandra Fedorovna Adelung[d] |
Дзеці | Else Köppen[d] |
Род дзейнасці | географ, эсперантыст, навуковец па вывучэнні Зямлі, метэаролаг, батанік, кліматолаг |
Навуковая сфера | геаграфія, метэаралогія, кліматалогія, батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-этнографа Пятра Іванавіча Кёпена ў Санкт-Пецярбургу. Малодшы брат акадэміка Фёдара Пятровіча Кёпена. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і ва ўніверсітэтах Гайдэльберга і Лейпцыга, дзе ў 1870 годзе абараніў дысертацыю.
З 1872 па 1875 год працаваў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі, сакратаром метэаралагічнай камісіі Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, затым паступіў на службу ў германскую марскую абсерваторыю ў Гамбургу (ням.: Deutsche Seewarte), дзе працаваў да 1919 года.
Яго праца «Geographisches System der Klimate» (1936), у якой ён распрацаваў аб’ектыўную класіфікацыю клімату на зямлі, дагэтуль мае вялікае значэнне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.