вучоны- хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Янокавіч Агабекаў (нар. 19 студзеня 1940, г. Грозны, Расія) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. З 1996), доктар хімічных навук (1981), прафесар (1987). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).
Уладзімір Янокавіч Агабекаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1981) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Грозненскі нафтавы інстытут (1963).
У 1963—1969 гадах стажор-даследчык, аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1985—1987 гадах загадчык лабараторыі, з 1988 года загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 па 2020 год — дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2020 года — ганаровы дырэктар[2].
Узнагароджаны медалём «Ветэран працы» (1994), Францыска Скарыны (2000).
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021) за распрацоўку аднастадыйнага метаду сінтэзу мадыфікатара «Брамід-3», новай тэхналогіі атрымання імпартазамяшчальнага святлостабілізатара «ДНС» і стварэнне іх прамысловых вытворчасцей, якія забяспечваюць выпуск высакаякаснага, вогнетрывалага, тэрмастабільнага айчыннага валакна «Арселон» спецыяльнага прызначэння і новага пакалення супалімераў[3].
Навуковыя працы па фізічнай хіміі. Адкрыў новую рэакцыю аксіду вугляроду з пераксіднымі радыкаламі ў вадкай фазе з утварэннем дыяксіду вугляроду. Устанавіў, эксперыментальна пацвердзіў і колькасна ахарактарызаваў мультдыпольнае ўзаемадзеянне ансамбля палярных груп, якое аказвае істотны ўплыў на рэакцыйную здольнасць кіслародзістых злучэнняў. Распрацаваў уніфікаваную методыку тэсціравання разнастайных класаў радыкальных ініцыятараў, новыя метады і каталітычныя сістэмы для атрымання шэрагу каштоўных кіслародзістых злучэнняў (двухатамных фенолаў і сінтэтычных тлустых кіслот). Устанавіў узаемасувязь паміж хімічнай структурай арганічных злучэнняў і механізмам фарміравання адпаведных танкаплёначных матэрыялаў, іх фізіка-хімічнымі характарыстыкамі, уласцівасцямі і пераўтварэннямі пад уплывам разнастайных выпраменьванняў, спецыфіку працякання радыкальных рэакцый пры пераходзе ад вадкай фазы да парашкоў і плёнак. Адкрыў уласны парамагнетызм нізкамалекулярных фарбавальнікаў у танкаплёначным стане і даў тлумачэнне яго прыроды. Стварыў метады фарміравання на цвёрдай паверхні мона- і мультымалекулярных плёнак (плёнкі Ленгмюра-Бладжэт) з індывідуальных арганічных злучэнняў і іх кампазіцый, вывучыў марфалогію паверхні. Распрацаваў прынцыпова новыя фота- і электранарэзісты для працэсаў сухой вакуумнай літаграфіі, кантрастуючыя пакрыцці для прамысловай тэхналогіі вытворчасці вялікіх інтэгральных схем, высокаадчувальныя арганічныя матэрыялы для кантролю дэфектнасці металічных вырабаў электраразрадным спосабам. Стварыў паляроідныя плёнкі прасветнага, паўпрасветнага і адлюстравальнага тыпаў, распрацаваў тэхналогіі іх атрымання для вадкакрышталёвых устройстваў адлюстравання інфармацыі. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы фарміравання арыентуючага пакрыцця для твіст-нематычных і супер-твіст-нематычных вадкакрышталёвых устройстваў, атрымання аптычна адбельваючых рэчываў для палімерных матэрыялаў, змазачна-ахаладжальных вадкасцей для металаапрацоўкі, клеявых кампазіцый разнастайнага функцыянальнага прызначэння і інш.
Аўтар 900 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, адна з якіх перавыдадзена ў ЗША, 110 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.