From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 мая 1945 года, с. Ніжняя Эшэра Сухумскага раёна Абхазіі—4 сакавіка 2010, Масква, Расія) — першы прэзідэнт Рэспублікі Абхазія (1994—2004), гісторык-лінгвіст.
Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
абх.: Владислав Григорий-иҧа Арӡынба | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Валерый Аршба | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Сяргей Багапш | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана; ён сам як Старшыня Вярхоўнага Савета Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі | ||||||
Пераемнік | Сакрат Джынджалія | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; Валерыян Кабахія як старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана; ён сам як Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 мая 1945 (79 гадоў) |
||||||
Смерць |
4 сакавіка 2010[1] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Святлана Джэргенія | ||||||
Дзеці | Мадзіна | ||||||
Грамадзянства |
СССР > Абхазія |
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||||
Месца працы | Інстытут усходазнаўства | ||||||
Вядомы як | даследчык хетаў і абхаза-адыгскіх народаў | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, затым аспірантуру пры Інстытуце Усходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 года, займаўся вывучэннем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 выбіраецца дырэктарам Абхазскага навукова-даследчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Дз. Гуліа.
У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзідыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынёй.
Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэнне. З пачаткам у жніўні 1992 вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшыней Дзяржаўнага камітэта абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў, які скончыўся 30 верасня 1993 поўнай перамогай Абхазіі.
26 лістапада 1994 Ардзінба быў абраны першым прэзідэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.
В. Ардзінба меў жонку і дачку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.